2 траўня 2024, Чацвер, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёты да Менска затрымліваюцца

Самалёты да Менска затрымліваюцца

Вылет пасажырскага самалёта «Белавія» з Масквы ў Менск затрымліваецца з-за ўмоў надвор'я ў расейскай сталіцы.

«Вылет з маскоўскага аэрапорта «Дамадзедава» самалёта «Белавія» рэйс B2-958 /S7-4435 затрымліваецца на 1 гадзіну 40 хвілін», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія».

Як удакладнілі ў Нацыянальным аэрапорце Менск, прычына затрымкі вылету самалёта - «складаныя ўмовы надвор'я ў Маскве».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках