3 траўня 2024, Пятніца, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пункт пропуску «Прывалка» адкрыюць ужо ў гэтым годзе

3
Пункт пропуску «Прывалка» адкрыюць ужо ў гэтым годзе

Ужо ў гэтым годзе пасля завяршэння рэканструкцыі ўвойдзе ў строй памежны пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы.

Як паведаміў начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Васіль Дземянцей, першы пускавы комплекс пачне працаваць ужо летам. Пасля поўнай рэканструкцыі яго прапускная здольнасць павялічыцца ў тры разы - з 340 да 1 тысячы транспартных сродкаў у суткі. За дваццаць чатыры гадзіны праз мяжу тут змогуць праходзіць 570 легкавых, 400 грузавых аўтамабіляў і 30 аўтобусаў, піша «Гродненская правда».

- «Прывалка» - трэці міжнародны пункт пропуску, які будуецца ў зоне дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні, - распавёў Васіль Дземянцей. - У 2007 годзе завершаная рэканструкцыя пунктаў пропуску «Брузгі» і «Бераставіца». У «Прывалке» на сёння намечаныя работы выкананы больш чым на тры чвэрці. Пабудаваныя будынкі для кантрольных службаў, усталёўваецца неабходнае абсталяванне. Яшчэ трэба будзе закупіць і змантаваць тэхналагічнае абсталяванне, сістэмы відэаназірання, маўленчага апавяшчэння, распазнання нумарных знакаў, ахоўную і пажарную сігналізацыю.

Абноўлены пункт пропуску будзе адказваць усім сучасным патрабаванням і цалкам адпавядаць па прапускной здольнасці на літоўскім баку пункту «Райгардас». Тут будзе восем палос для руху аўтатранспарту. У будынку мытных і памежных службаў размесцяцца залы надгляду пасажыраў і афармлення грузавога аўтатранспарту. Пабудаваныя модулі вагагабарытнага кантролю, афармлення транспартных сродкаў, пляцоўкі для стаянкі транспарту і ўсе неабходныя для аўтаномнага функцыянавання паста сістэмы, уключаючы вадазаборныя свідравіны, ваданапорную вежу і трансфарматарную падстанцыю. Разам з тым заказчык і праекціроўшчыкі зараз працуюць над аптымізацыяй выдаткаў для таго, каб кожны дзяржаўны рубель быў укладзены з максімальнай эфектыўнасцю і разлікам на высокую аддачу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках