3 траўня 2024, Пятніца, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю патрабуе пазначаць кошты ў рублях

35
Мінгандлю патрабуе пазначаць кошты ў рублях

Міністэрства гандлю Беларусі ініцыявала ўнясенне шэрагу змен у правілы раздробнага гандлю.

Пра гэта паведаміла ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску намесніца міністра Ірына Наркевіч, паведамляе «Інтэрфакс».

«Папраўкі, якія ініцыявала міністэрства, павінны ўпарадкаваць працэс раздробнага гандлю і зрабіць гэтую сферу празрыстай і прадказальнай», - сказала яна.

У прыватнасці, са слоў І.Наркевіч, кошт тавару прадаўцы павінны будуць пазначаць у беларускіх рублях. «Так будзе больш правільна, хаця, згодна з артыкулам 298 Цывільнага кодэкса, у грашовым абавязанні можа быць прадугледжана, што яно падлягае сплаце ў беларускіх рублях у суме, эквівалентнай пэўнай суме ў замежнай валюце або ва ўмоўных грашовых адзінках», - патлумачыла намесніца міністра.

І.Наркевіч таксама адзначыла, што, згодна з навацыямі, у Беларусі будзе забаронены продаж вокіснага азоту, так званага «вясёлага газу», які выклікае ап'яняльны эфект. «З інтэрнэт-гандлю мы яго ўжо практычна вынялі, засталося забараніць яго рэалізацыю заканадаўча», - праінфармавала намесніца міністра.

З ейных слоў, ініцыяваныя Мінгандлем папраўкі ў правілы гандлю зачэпяць таксама продаж ужываных тавараў. «Прыйшла пара заняцца і навесці парадак у гандлі былымі ва ўжытку рэчамі - у прыватнасці, ужыванымі аўтамабілямі і запчасткамі да іх на рынках, а таксама ў продажу тавараў катэгорыі «сэканд-хэнд». А то часам незразумела, што за тавар табе прапаноўваюць, адкуль ён, якія яго спажывецкія ўласцівасці», - патлумачыла І.Наркевіч.

Акрамя таго, паведаміла яна, плануецца максімальна спрасціць працэс рэгістрацыі інтэрнэт-крам. «Плануем увесці электронную рэгістрацыю, якую можна будзе зрабіць, не выходзячы з дома», - удакладніла І.Наркевіч.

У той жа час яна адзначыла, што адмова шэрагу інтэрнэт-крам ад абавязковай рэгістрацыі ў Гандлёвым рэестры выкліканая не складанасцю працэсу, а нежаданнем саміх прадаўцоў. «Такое нежаданне ўжо нельга растлумачыць адміністрацыйнымі перашкодамі, і ў гэтым мяне не пераканае ніхто. Гэта проста нагода, каб не рабіць сваю дзейнасць празрыстай», - заявіла І.Наркевіч.

Паводле стану на канец 2012 года ў Гандлёвым рэестры было зарэгістравана 3920 інтэрнэт-крам. Прырост за 12 месяцаў склаў 40%. Усяго ж, паводле ацэнак Мінгандлю, у Беларусі функцыянуе больш за 500 арганізацый, якія спецыялізуюцца на гэтым тыпе гандлю. Дзель іх таварнага абарачэння ў агульнай суме раздробнага гандлю за 2012 вырасла з 0,5% да больш як 1%.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках