3 траўня 2024, Пятніца, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзмоцняць кантроль за праходжаннем тэхагляду

29
У Беларусі ўзмоцняць кантроль за праходжаннем тэхагляду

Рэспубліканская супольная дэкада пад назвай «Дзяржтэхагляд» пройдзе з 20 да 30 сакавіка 2013 года.

У рамках дэкады супрацоўнікі УП «Белтэхагляд», УДАІ Міністэрства ўнутраных спраў і Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый будуць асабліва ўважлівыя да аўтаўладальнікаў, аўтамабілі якіх не прайшлі своечасова дзяржаўны тэхнічны агляд.

Асноўная мэта акцыі - узмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду транспартных сродкаў і прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане, паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый.

На сёння ўжо складзены план супольных рэйдаў, узгодненыя маршруты патрулявання. Групы, у склад якіх увойдуць прадстаўнікі ДАІ, Транспартнай інспекцыі і УП «Белтэхагляд», будуць у першую чаргу звяртаць увагу на аўтамабілі, што эксплуатуюцца без налепкі на дазвол на ветравой шыбіне. Таксама будуць правярацца транспартныя сродкі, якія маюць відавочныя неадпаведнасці вонкавага выгляду.

Асаблівая ўвага будзе надавацца аўтатранспарту, які перавозіць пасажыраў - аўтамабілям-таксі і маршрутным таксі.

Аўтаўладальнікі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага дзяржтэхагляду, будуць пакараныя штрафам у суме да дзвюх базавых адзінак.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках