3 траўня 2024, Пятніца, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» - другое паводле наведвальнасці ў Еўропе і Азіі

15
Менскае «Дынама» - другое паводле наведвальнасці ў Еўропе і Азіі

Менскае «Дынама» з паказчыкам 14299 гледачоў займае другое месца ў рэйтынгу наведвальнасці каманд у Еўропе і Азіі.

Узначальвае рэйтынг швайцарскі «Бэрн» (16.330). На трэцім месцы берлінскі «Айсбэрэн» (14.034), на чацвёртым - кёльнскі «Кэльнэр Хайэ» (12.199). Расейскі СКА займае пятае месца (11.917), паведамляе «Прессбол».

КХЛ жа стала трэцяй паводле наведвальнасці хакейнай лігай. Сярэдняя наведвальнасць гульняў рэгулярнага чэмпіянату сезона-2012/2013 склала 6106 чалавек, саступіўшы толькі вярнуўшай сабе лідарства заўзятараў пасля трохгадовага перапынку Швайцарскай нацыянальнай лізе (6620), і Нямецкай хакейнай лізе (6172).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках