3 траўня 2024, Пятніца, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не могуць вярнуць грошы па Tax Free

24
Беларусы не могуць вярнуць грошы па Tax Free

У Беларусі пакуль адзін толькі «Тэхнабанк» вяртае грошы пасля замежных пакупак.

І ў апошні час у беларусаў з'явіліся праблемы з вяртаннем па чэках з Літвы і Польшчы, піша onliner.by.

Справа ў тым, што штампы, якія ставяць мытнікі для пацверджання пакупкі, стаяць альбо з няправільнымі датамі, альбо дат не відаць наогул.

«Кліентаў з такімі чэкамі ад 2 сакавіка ў нас не адзінкі, а ўжо дзесяткі. І менавіта за гэтую дату мы нікому не вярнулі грошы. Літоўскія мытнікі сталі вельмі часта памыляцца з датамі на штампе: то ў іх 30 лютага, ці, як у гэтым выпадку, купля ў сакавіку, а штамп стаіць за люты, - распавялі супрацоўнікі «Тэхнабанка». - І гэта толькі ў літоўцаў так. Яны, мабыць, калі прыходзяць на змену, нават не глядзяць на дату, якая стаіць на пячаці. На польскіх чэках даты часам наогул не бачныя. У абодвух выпадках чэкі з'яўляюцца несапраўднымі».

Супрацоўніца банка таксама сказала, што яны пішуць лісты на літоўскую і польскую мытні са скаргамі і просьбамі звярнуць на гэта асаблівую ўвагу, але вынік пакуль нулявы: «Грошы з такіх чэкаў вярнуць можна, але для гэтага трэба зноў ехаць на мяжу і ставіць новы штамп, побач з няправільным. Паміж датай пакупкі і датай на штампе павінна быць не больш за тры месяцы, толькі ў гэтым выпадку мы зможам правесці аперацыю па вяртанню адсоткаў ад сумы пакупак».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках