3 траўня 2024, Пятніца, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фестываль «Салідарныя з Беларуссю» пройдзе ў Гданьску

2

Мерапрыемства, прысвечанае сучаснай беларускай культуры, будзе доўжыцца тры дні - з 21 па 23 сакавіка.

У рамках фестывалю будуць арганізаваныя канцэрты, адбудзецца паказ фільмаў і выстава, паведамляецца на яго акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

21 сакавіка ў канферэнц-зале бібліятэкі Гданьскага ўніверсітэта адбудзецца дыскусія на тэму беларускай альтэрнатыўнай культуры, у якой прыме ўдзел мастачка Ніка Сандрас, кіраўнік беларускай культуры ў Польшчы Ігар Знык і вакаліст гурта FolkRoll Анастасія Някрасава. Таксама будзе паказаны дакументальны фільм пра перформанс Паўла Альтхамера ў Менску ў 2012 годзе, а таксама апошні фільм пра маладую рок-музыку ў Беларусі: «Мова. Музыка. Маладосць».

22 сакавіка ў Прыбалтыйскім цэнтры культуры будзе арганізаваная выстава работ Нікі Сандрас «Драпіны», а таксама канцэрт гурта FolkRoll, творчасць якога грунтуецца на аўтэнтычных запісах з беларускіх вёсак.

У апошні дзень - 23 сакавіка - на тэрыторыі Гданьскай суднаверфі ў клубе «Буффет» выступяць гурты Harotnica і :B:N.

Фэстываль «Салідарныя з Беларуссю» праходзіць у Польшчы з 2006 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках