3 траўня 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Сербіі паляцеў дадому

22
Прэзідэнт Сербіі паляцеў дадому

Скончыўся афіцыйны двухдзённы візіт у Беларусь прэзідэнта Сербіі Таміслава Ніколіч.

Самалёт сербскага прэзідэнта вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Менск, паведамляе БелТА.

У цырымоніі праводзін сербскага лідара ўзяў удзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Нагадаем, 12 сакавіка адбыліся перамовы Лукашэнкі і Ніколіч, яны абмеркавалі «увесь спектр беларуска-сербскіх стасункаў, у тым ліку супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, узаемадзеянне на міжнароднай арэне».

У другі дзень візіту, 13 сакавіка, адбыліся сустрэчы сербскай дэлегацыі з бізнэс-коламі Беларусі, у «парламенце». Таміслаў Ніколіч наведаў розныя аб'екты і прадпрыемствы ў сталіцы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках