6 траўня 2024, панядзелак, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночнакарэйскае ТБ пра ЗША: Галеча, голад і разруха

143

Тэлебачанне КНДР сцвярджае, што толькі гуманітарная дапамога Пхеньяна дапамагае амерыканцам выжыць.

У Інтэрнэце з'явіўся рэпартаж паўночнакарэйскага тэлебачання пра жахлівыя рэаліі жыцця ў ЗША. «Амерыка сёння - гэта беднасць, холад і гомасэксуалізм», - распавядае дыктар, ледзь стрымліваючы эмоцыі, перадае тэлеканал «Белсат».

На думку аўтараў рэпартажу, справы ў ідэалагічнага праціўніка настолькі дрэнныя, што людзі забіваюць адзін аднаго, каб дабыць сабе ежу... «Асабліва дзяцей», дадае дыктар. Толькі гуманітарная дапамога з Паўночнай Карэі дазваляе бедным амерыканцам хоць неяк пратрымацца. Пхеньян нават высылае паўночнакарэйскую каву, кажуць аўтары рэпартажу.

Значную частку відэашэрагу складаюць бяздомныя, аднаго з якіх называюць былым рэспубліканскім кандыдатам ад штата Арэгон. Паказаныя таксама кадры з нейкага лагера бежанцаў, аднак з-за нізкай якасці відэа нельга сказаць, дзе яно знята.

Напісаць каментар 143

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках