6 траўня 2024, панядзелак, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Алмі» і «Еўраопт» трапіліся на «пратэрміноўцы»

44

Перад 8 сакавіка ў Гродне на пратэрмінаваных таварах трапіліся крамы трох буйных гандлёвых сетак.

Гараджане традыцыйна актывізуюцца ў частцы пакупак да Дня ўсіх закаханых, Дня абаронцы Айчыны і 8 сакавіка. Таксама традыцыйна напярэдадні святаў супрацоўнікі міліцыі і эпідэміёлагі дзесяткамі кілаграмаў адбіраюць пратэрмінаваныя мясныя вырабы. Напярэдадні Дня жанчын крамы гандлёвай сеткі «АЛМІ», «Еўраопт» і «Родная сторона» прапаноўвалі пакупнікам да святочнага стала пратэрмінаваныя прадукты, піша блог Гродна.

У перадсвяточныя дні санслужба правяла маніторынг выканання санітарных нормаў і правілаў у 24 гандлёвых аб'ектах. Толькі да пяці не было прэтэнзій. На вітрынах дзевяці крам «красаваўся» пратэрмінаваны тавар, паведаміла загадчыца аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Жанна Звежэвіч.

Напрыклад, ва ўніверсаме «АЛМІ» па вуліцы Савецкіх памежнікаў знялі з рэалізацыі больш за 9 кг каўбасных вырабаў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, а таксама 7,5 кг садавіны з прыкметамі псуты, у краме «Еўраопт» па вуліцы Ліможа «з душком» апынуліся 8,5 кг мясных паўфабрыкатаў. «Засвяцілася» і крама N 2 ААТ «Прадсэрвіс» па вуліцы Суворава, у якой пратэрмінаванымі былі пітная і газаваная вада.

Яшчэ ў канцы мінулага года загадчыца аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Жанна Звежэвіч паведаміла, што спецыялісты санітарнай службы сталі прымяняць больш жорсткія меры ў адносінах да гандлёвых аб'ектаў, у якіх дапусцілі да рэалізацыі пратэрмінаваныя прадукты. Больш за тое, па яе словах, пры неаднаразовым выяўленні харчовых прадуктаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці ў тым ці іншым гандлёвым аб'екце «будзе выносіцца загад аб часовым абмежаванні асартыменту тавараў, якія рэалізуюцца».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках