6 траўня 2024, панядзелак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліта Філарэта прыцягнуць да адказнасці?

41
Мітрапаліта Філарэта прыцягнуць да адказнасці?

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч просіць пракуратуру прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці мітрапаліта Філарэта.

Як паведаміў БелаПАН Астаповіч, скарга была накіраваная ў пракуратуру 12 сакавіка па электроннай пошце, а 14 сакавіка таксама і заказным лістом.

Паводле яго слоў, прычынай звароту ў пракуратуру стаў той факт, што на працягу паўтара месяца не было ніякай рэакцыі на афіцыйны ліст, які таварыства аховы помнікаў накіравала ў экзархат Беларускай праваслаўнай царквы на імя Філарэта 24 студзеня.

У дадзеным лісце прапаноўвалася пазначыць месца, на якім раней знаходзілася царква Уваскрасення Хрыстова.

Царква, звесткі пра якую вядомыя яшчэ з планаў горада канца XVIII стагоддзя, размяшчалася на сучаснай менскай вуліцы Вызвалення, у раёне Ракаўскага прадмесця, адзначыў Астаповіч.

«Гэта вядомае месца, мы проста звярнуліся ў епархію з прапановай, каб яно было ўвекавечана пазначэннем контураў плана царквы сродкамі добраўпарадкавання або ландшафтнага дызайну, - сказаў Астаповіч. - Зараз гэты зямельны ўчастак знаходзіцца ў землекарыстанні экзархата. Мы зробім праектнае рашэнне, а пасля неабходна проста пазначыць контуры царквы, напрыклад, каменем або пліткай, а магчыма, і кветнікам».

Астаповіч адзначыў, што, не адказваючы на афіцыйны ліст, экзархат парушыў закон аб зваротах грамадзян, які гарантуе афіцыйны адказ на пісьмовыя запыты ў адведзены законам тэрмін. «Менавіта таму я накіраваў скаргу ў пракуратуру з просьбай правесці праверку і даць ацэнку дзеянням мітрапаліта Філарэта, які не адказаў на наш зварот», - сказаў Астаповіч.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках