5 траўня 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі хлебазавод зноў выставілі на продаж

20
Менскі хлебазавод зноў выставілі на продаж

Гарадскія ўлады распачалі другую спробу прадаць «Менскі хлебазавод №1».

Аб'ява пра гэта з'явілася на сайце Менгарвыканкама.

Таргі прызначаныя на 26 красавіка. Пачатковы кошт прадпрыемства вызначаны ў 125 599 842 986 рублёў (каля 14,6 млн даляраў).

Патэнцыйнаму пакупніку выстаўлены шэраг умоў, у прыватнасці «ажыццяўленне забудовы існуючай пляцоўкі па вуліцы Ракаўскай, 23б, 25, 30, і вуліцы Віцебскай, 17 у рамках рэалізацыі Канцэпцыі рэканструкцыі, развіцця і функцыянальнага выкарыстання аб'ектаў нерухомай маёмасці і тэрыторыі гістарычнага цэнтра Менска, аднаўленне і добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра горада з укладаннем інвестыцый у суме, эквівалентнай не менш за 13 мільёнам даляраў ЗША на працягу трох гадоў з даты падпісання дамовы куплі-продажу». Таксама на працягу двух гадоў неабходна захоўваць крамы па вул. Ракаўскай, 25, і вул. Ракаўскай, 30, а да канца 2013 года - арэндныя адносіны з КУП «Менскхлебпрам» на памяшканні ў будынках па вул. Віцебскай, 17, і вул. Ракаўскай, 23б.

Акрамя таго, новы ўласнік завода будзе абавязаны разлічыцца з яго старымі пазыкамі.

Нагадаем, хлебазавод выстаўлялі на продаж у канцы мінулага года, аднак таргі былі адмененыя.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках