6 траўня 2024, панядзелак, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавае ДТЗ пад Менскам

9

Некалькі машын і аўтобус сутыкнуліся на дарозе, якая злучае МКАД і пасёлак Гатава.

Пра ДТЗ паведаміў адзін з чытачоў сайта onliner.by. Паводле яго слоў, аварыя здарылася з-за галалёду.

«Каля 7:50 я ехаў на аўтобусе з боку Гатава, - напісаў ён. - Не даязджаючы да менскай кальцавой дарогі метраў 500, прама на павароце на мост, аўтобус урэзаўся ў грузавік. На гэтым месцы раней ужо адбылася аварыя. Яе відавочцам я не быў. Скажу толькі што з-за аварыі, у якую трапілі аўтамабіль Audi і КАМАЗ, утварыўся затор, які кожны аб'язджаў, як мог».

Перад другой аварыяй аўтобус рухаўся з вельмі нізкай хуткасцю, амаль каціўся, запэўнівае сведка.

«Потым пачуўся глухі гук удару і ўсіх пасажыраў адчувальна гайданула, - піша ён. - Аўтобус спыніўся, кіроўца уключыў «аварыйку» і адкрыў дзверы каб выпусціць пасажыраў з салона. Калі ён сам выйшаў з аўтобуса, то паслізнуўся, і ледзь не ўпаў. Потым пры мне на тым жа месцы звалілася жанчына. Калі падышоў дапамагчы, то таксама ледзь не ўпаў. На дарозе быў проста каток. Слядоў таго, што дарогу хтосьці чысціў або пасыпаў, нават не было бачна».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках