6 траўня 2024, панядзелак, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія фанаты - супраць АМАПу на трыбунах

27
Беларускія фанаты - супраць АМАПу на трыбунах

Арганізацыя беларускіх фанатаў выступіла з прапановай аб адмове прыцягнення на сектары міліцыі і АМАПу.

Рэдакцыя сайта belultras.by звярнулася з адкрытым лістом да старшыні БФФ Сяргея Румаса і спецыяліста па працы з заўзятарамі Ігара Бяльковіча. У лісце заўзятары клубаў вышэйшай і першай ліг выказалі прапановы па паляпшэнню арганізацыі фан-сектараў на матчах чэмпіянату Беларусі.

«Адна з самых вялікіх праблем, з якой мы сутыкаемся, - стаўленне міліцыі да фанатаў. Кожны фанат, які хоць раз наведваў фан-сектар, сутыкаўся з неадэкватным даглядам, які даводзілася праходзіць не адзін раз. Многія ведаюць, што такое распранацца на марозе, стаяць басанож на халоднай зямлі. Асабліва востра праблема стаіць пры наведванні выязных матчаў любімай каманды. Жорсткі дагляд на ўваходзе правакуе нас на дзеянні ў адказ на трыбунах. Мы ўпэўненыя, калі супрацоўнікі правапарадку будуць паводзіць сябе з намі адэкватна, мы адкажам тым жа», - гаворыцца ў лісце.

Заўзятары таксама просяць адмовіцца ад прыцягнення на сектары міліцыі і АМАПу.

«Таксама важны наступны пункт: адсутнасць супрацоўнікаў міліцыі і АМАПа на сектарах. Прысутнасць супрацоўнікаў міліцыі, і тым больш АМАПу, выклікае шмат канфліктных сітуацый на сектары. У цывілізаваных краінах даўно адмовіліся ад такой практыкі, а супрацоўнікаў міліцыі і АМАПа даўно замянілі сцюарды. Мы разумеем, увядзенне інстытута сцюардаў - дастаткова клапотная справа. Але гэта адна з найважнейшых праблем, над якой павінна працаваць федэрацыя футбола. Вырашыўшы яе, мы зможам дамагчыся істотнага павелічэння глядацкай цікавасці да нашага чэмпіянату. Вельмі дзіўна чуць словы Сяргея Сафар'яна: «Гэта не зусім наша функцыя». Цікава, хто ж павінен гэтым займацца? Мы гатовыя да дыялогу, але варта разумець, што гэта павінны быць спецыяльна навучаныя людзі, а не самі фанаты. Але галоўнае, да вырашэння праблемы трэба падыходзіць комплексна, а не ў асобна ўзятых клубах», - падкрэсліваецца ў лісце.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках