6 траўня 2024, панядзелак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Беларусь і Туркменістан не дамовяцца за спінай Крамля

5
Анатоль Лябедзька: Беларусь і Туркменістан не дамовяцца за спінай Крамля

Лукашэнка і Бердымухамедаў спрабуюць стварыць бачнасць прарыва міжнароднай ізаляцыі.

Так старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька пракаментаваў сайту charter97.org запрашэнне Гурбангулы Бердымухамедава наведаць Туркменістан, адрасаванае беларускаму дыктатару.

«Справа ў тым, што ў кіраўнікоў Беларусі і Туркменістана ёсць дэфіцыт камунікацыі са знешнім светам. Ім трэба дэманстраваць ўнутры сваіх краін наяўнасць міжнароднага супрацоўніцтва. На мой погляд, гэта выглядае як піяр-ход, як пасыл сваім народам, што ўсё добра і няма праблем з-за ізаляцыі», - адзначыў палітык.

Ён падкрэсліў, што Туркменістан і Беларусь уваходзяць у зону расейскіх інтарэсаў, і заключыць сур'ёзныя эканамічныя пагадненні за спіной Крамля ім будзе складана.

«Што тычыцца супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, то тут трэба таксама прыняць да ўвагі той факт, што беларускія тавары становяцца ўсё менш канкурэнтаздольнымі на міжнародным рынку, у тым ліку і на постсавецкай прасторы. Тым больш, уступленне краін былога СССР у СГА яшчэ больш паменшыць канкурэнтаздольнасць тавараў беларускай вытворчасці», - сказаў на заканчэнне Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, паміж кіраўнікамі Туркменістана і Беларусі Гурбангулы Бердымухамедавым і Аляксандрам Лукашэнкам адбылася тэлефонная размова.

Бердымухамедаў запрасіў беларускага дыктатара наведаць Туркменістан з візітам у любы зручны для яго час. Гэта запрашэнне было прынятае. Тэрміны візіту будуць узгодненыя па дыпламатычных каналах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках