6 траўня 2024, панядзелак, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль выкрыў Асада ў падрыхтоўцы хімзброі

4
Ізраіль выкрыў Асада ў падрыхтоўцы хімзброі

Кіраўнік ізраільскай ваеннай выведкі генерал-маёр Авіў Кахаві 14 сакавіка заявіў, што яго падначаленыя выявілі падрыхтоўку да выкарыстання сірыйскай хімічнай зброі.

Пры гэтым генерал адзначыў, што канчатковай каманды на выкарыстанне гэтай зброі Дамаск яшчэ не аддаў, піша lenta.ru.

У снежні 2012 года на хвалі непацверджаных паведамленняў аб тым, што сірыйскі рэжым рыхтуе хімічную зброю, ізраільскія афіцыйныя асобы заяўлялі, што не маюць падобнай інфармацыі, хоць вельмі ўважліва сочаць за падзеямі ў суседняй краіне.

Кахаві, аднак, заявіў, што рэжым Башара Асада прымяняе ўсё больш цяжкія віды зброі супраць паўстанцаў і мірных жыхароў. У прыватнасці, ізраільцяне налічылі як мінімум 70 запускаў сірыйскіх балістычных ракет сярэдняй далёкасці па мэтах унутры краіны. Тут ён адзначыў, што Сірыю, зрэшты, ужо нельга ўспрымаць як адзіную дзяржаву, бо значная яе частка не кантралюецца цэнтральнай уладай.

Па дадзеных ізраільскай ваеннай выведкі, Іран і «Хізбала» ў апошнія месяцы значна ўзмацнілі сваю падтрымку Дамаска. Іран дапамагае саюзніку зброяй і грашыма, а ліванскія шыіты адпраўляюць байцоў сваіх спецыяльных падраздзяленняў, якія змагаюцца за сірыйскае ўрадавае войска. Кашаў распавёў, што ўжо цяпер на баку войскаў Асада неафіцыйна змагаюцца сотні ліванцаў з «Хізбалы». Паводле яго слоў, прысутнасць гэтых людзей у Сірыі не афішуецца, таму ў выпадку гібелі іх хаваюць пад фальшывымі імёнамі.

Генерал таксама адзначыў, што на баку Асада зараз ваюе так званае «Народнае войска Сірыі», у якое ўваходзяць грамадзянскія асобы, якія ўзялі ў рукі зброю. Ізраільцяне ацэньваюць колькасць гэтага войска ў 50 тысяч чалавек. Падрыхтоўку байцоў «Народнага войска» праводзяць, у асноўным, інструктары з «Хізбалы», якім плаціць Іран.

Гэтыя звесткі збольшага пацвярджаюцца інфармацыяй суразмоўцаў агенцтва Reuters у заходніх дыпламатычных круга. Па іх дадзеных, Іран значна нарасціў падтрымку сірыйскага рэжыму зброяй і боепрыпасамі, якія пастаўляюцца праз Ірак па зямлі і па паветры.

Раней і «Хізбала», і Іран неаднаразова заяўлялі, што не аказваюць ваеннай і фінансавай падтрымкі афіцыйнаму Дамаску. Сірыйскія паўстанцы, аднак, сцвярджаюць адваротнае.

Грамадзянская вайна ў Сірыі ідзе ўжо два гады. За гэты час у ходзе канфлікту былі забітыя не менш за 70 тысяч жыхароў гэтай краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках