5 траўня 2024, Нядзеля, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Астрахані «тэрарыст» захапіў закладнікаў і патрабаваў дастаўкі піцы

26
У Астрахані «тэрарыст» захапіў закладнікаў і патрабаваў дастаўкі піцы

Паліцыя вызваліла закладнікаў у Волга-Каспійскім рыбапрамысловым каледжы ў Астрахані.

Захопнік закладнікаў затрыманы. У ходзе спецаперацыі ніхто з закладнікаў не пацярпеў, піша lenta.ru.

Захопнік патрабаваў піцу і газіроўку, яго патрабаванне было выканана (хоць замест патрабаванай «Пепсі-колы» яму прынеслі «Спрайт»). Паводле інфармацыі Life News, з'еўшы піцу, мужчына вылучыў новае патрабаванне - ён папрасіў флакон валяр'янкі. «Ён быў бледны, рукі трэсліся», - распавяла крыніца выдання ў праваахоўных органах.

Асоба злачынца пакуль не ўстаноўленая. У ходзе перамоў ён прадстаўляўся рознымі імёнамі. Па непацверджаных дадзеных, мужчына пакутуе ад наркатычнай залежнасці. Злачынца меў пры сабе скрынку з антэнай, якую пагражаў падарваць. У МУС журналістам сказалі, што ў злачынца, магчыма, былі саўдзельнікі. Гэтая інфармацыя правяраецца.

У ліку закладнікаў знаходзіліся выкладчык Людміла Шапашнікава, вахцёр Жанна Корашава, а таксама дзве 17-гадовыя студэнткі: Аляксандра Палавянкова і Таццяна Ліхабадзіна. 63-гадовую Шапашнікаву злачынец адпусціў раней іншых закладніц.

Да каледжу прыбылі губернатар Астраханскай вобласці Аляксандр Жылкін, кіраўніцтва абласных упраўленняў паліцыі, пракуратуры, ФСБ і Следчага камітэта, міністр адукацыі рэгіёну Віталь Гутман, а таксама прадстаўнікі мэрыі Астрахані. У спецаперацыі выкарыстоўваліся БТР і верталёт.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках