6 траўня 2024, панядзелак, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Казахстан хочуць выпрабаваць трансгенныя расліны ў Беларусі

53
Расея і Казахстан хочуць выпрабаваць трансгенныя расліны ў Беларусі

На тэрыторыі Расеі гэта забаронена, а ў Казахстане адсутнічаюць адпаведныя законы.

14 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўнік Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра біябяспекі Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Драмашка заявіў, што Расея і Казахстан зацікаўлены праводзіць выпрабаванні трансгенных раслін на тэрыторыі Беларусі, піша БелаПАН.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі Казахстана заяўлялі пра гатоўнасць выпрабоўваць трансгенныя расліны ў Беларусі яшчэ некалькі гадоў таму, але тады не быў гатовы спецыяльны палігон для гэтага ў Менску. Таксама цікавасць да выпрабаванняў генна-мадыфікаваных раслін праяўляла Расейская акадэмія навук. У прыватнасці, расейскія вучоныя мелі намер праводзіць выпрабаванні трансгеннай бульбы.

Як растлумачыў Драмашка, Беларусь у адрозненне ад Казахстана і Расеі далучылася да Картахенскага пратакола па біябяспецы да Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці. У адпаведнасці з гэтым дакументам у краіне створаная «стройная сістэма» выпрабавання трансгенных раслін - ад пахавання адходаў гэтай дзейнасці да вызвалення трансгенных раслін у навакольнае асяроддзе.

Пры гэтым, паводле слоў спецыяліста, у Расеі выпрабаванні трансгенных раслін забароненыя. У Казахстане адсутнічаюць неабходныя законы для іх практычнага ўкаранення, і навукоўцы асцерагаюцца за захаванасць распрацовак. Так, негатыўны вопыт выпрабаванняў трансгенных раслін у адсутнасці распрацаванага заканадаўства ўжо маецца ў Венесуэле. «У іх пасеялі трансгенную юку, а потым аднаму з адказных міністэрстваў здалося, што гэта рабіць нельга, і ўсю плантацыю спалілі», - адзначыў Драмашка.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках