6 траўня 2024, панядзелак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заграбу» не атрымалася апратэставаць перамогу «Дынама»

4
«Заграбу» не атрымалася апратэставаць перамогу «Дынама»

Арбітражны суд ЕГФ пакінуў у сіле вынік матчу «Заграб» - «Дынама» і пастанавіў выплаціць харватам кампенсацыю.

Арбітражны суд ЕГФ, разгледзеўшы апеляцыю «Заграба» матча з менскім «Дынама», які прайшоў 9 лютага, пакінуў у сіле лік 25:23 на карысць беларускага клуба. Рашэнне з'яўляецца канчатковым, піша «Прессбол».

Першапачатковы вердыкт першай інстанцыі ЕГФ, якая адмовіла «Заграбу» ў задавальненні пратэсту, 21 лютага падтрымаў апеляцыйны камітэт. Тады харваты накіравалі заяву ў арбітражны суд, але ён апынуўся таго ж меркавання. У ЕГФ палічылі, што рашэнні арбітраў на пляцоўцы павінны быць канчатковымі. Хоць судзейская памылка была відавочнай - гулец «Дынама» выбег на пляцоўку, будучы выдаленым.

Таму арбітражны суд, які складаецца з трох чалавек, прыняў рашэнне пералічыць «Заграбу» грашовую кампенсацыю для пакрыцця страт, звязаных са стратай шанцаў трапіць у плэй-оф.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках