6 траўня 2024, панядзелак, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць цягнікоў «Менск-Вільня» павялічаць да трох

9
Колькасць цягнікоў «Менск-Вільня» павялічаць да трох

Пасажыры цягніка, які курсіруе паміж сталіцамі Літвы і Беларусі, будуць праходзіць мытныя працэдуры на Віленскім чыгуначным вакзале.

Пра гэта сёння паведаміў журналістам прадстаўнік прадпрыемства «Чыгункі Літвы» Даліюс Жэбраўскас, піша БелТА.

Дзякуючы новаўвядзенню час у шляху скароціцца з трох да двух з паловай гадзін. Новы парадак павінен пачаць дзейнічаць у траўні бягучага года. «Змены прадыктаваныя папулярнасцю маршруту, імкненнем зрабіць паездку больш камфортнай, зэканоміць час у дарозе», - заявіў Даліюс Жэбраўскас.

На працягу месяца цягнікі па маршруце Вільня - Менск перавозяць больш за 22 тысяч чалавек. Паведамленне яшчэ больш ажывіцца ў канцы траўня, калі замест двух на маршруце пачнуць курсіраваць тры цягнікі.

Для ажыццяўлення памежна-мытных працэдур у прасторным тунэлі Віленскага чыгуначнага вакзала, які вядзе да шляхоў, абсталёўваюцца працоўныя месцы для памежнікаў і мытнікаў, сістэма рэнтгенаўскага кантролю багажу, камеры назірання за рухам людзей.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках