6 траўня 2024, панядзелак, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вайсковых базах Асада знайшлі «МАЗы»

52

Сірыйскія паўстанцы знялі на відэа беларускія «МАЗы» на адной з вайсковых баз Башара Асада.

Экспэрты кажуць, што праз Расею Менск прадае не толькі аўтамабілі і трактары, паведамляе «Белсат».

«МАЗы» на вайсковай базе Асада. Стоп-кадр з відэа, зробленага паўстанцамі

Беларускія ўлады прызнаюць, што Сірыя – адзін з ключавых партнераў на Бліжнім Усходзе. З Сірыі імпартуецца баваўняныя тканіны і лекі. У Сірыю прадаюцца беларускія «МАЗы», трактары. Аднак і гэтую прадукцыю сірыйскія ўлады выкарыстоўваюць і ў вайсковых мэтах.

Аднак, міжнародная супольнасць абвінавачвае Беларусь у продажы зброі і вайсковых тэхналогіяў. Аглядальнік амерыканскага штотыднёвіка «National Journa» Ёчы Дрызен сцвярджаў, што Беларусь дзялілася з Сірыяй тэхналогіямі, якія значна павялічваюць дакладнасць ракет. Дрызен піша, што такую інфармацыю ён атрымаў з амерыканскіх вайсковых разведвальных структур.

Беларускі вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін мяркуе, што пастаўкі беларускай зброі ў Сірыю ў разгар канфлікту ў гэтай краіне могуць ажыццяўляцца толькі праз пасярэдніцтва Расеі: «У часе баявых дзянняў у Сірыі з Беларусі туды нічога накіроўвацца не можа. Такія пастаўкі можа ажыццяўляць туды Расея пад аховай свайго вайсковага флоту. Тым больш, Расея мае ў Сірыі свой вайсковы порт. Аднак, у многіх расейскіх узбраеннях маюцца беларускія кампаненты. Гэта і прыцэльныя прыстасаванні, гэта і лазерныя прыборы, сродкі сувязі, вылічальная тэхніка… Таму, я не выключаю, што ў складзе камплектуючых расейскіх вырабаў, беларускія вырабы пастаўляюцца ў Сірыю. То бок, Беларусь можа выступаць тут як субпадрадчык».

Алесін кажа, што пастаўкі зброі ў Сірыю не супярэчаць міжнароднаму праву, бо ААН так і не наклала на гэта санкцыі.

Тым ня менш, беларускія ўлады сцвярджаюць, што паставак зброі ў Сірыю не вядзецца.

19 верасня 2012 году амерыканскі ўрад наклаў санкцыі на «Белзнешпрамсервіс» за сувязі з сірыйскім Бюро вайсковага забеспячэння (займаецца закупамі ўзбраенняў). У паведамленні аб накладанні санкцыяў амерыканцы заявілі, што з Беларусі ў Сірыю прадаваліся ўзрывальнікі для авіябомбаў.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках