6 траўня 2024, панядзелак, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовілася перадаць Польшчы абломкі самалёта Качыньскага

43
Расея адмовілася перадаць Польшчы абломкі самалёта Качыньскага

Расейскія і польскія ўлады не здолелі дасягнуць прагрэсу ў пытанні аб перадачы абломкаў самалёта прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, што разбіўся пад Смаленскам.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ў чацвер інфармаваныя крыніцы ў Маскве.

«Двухдзённыя перамовы ў расейскай сталіцы дэлегацыі Генпракуратуры Польшчы на чале з Анджэем Сераметам з генпракурорам Расеі Юрыем Чайкам і кіраўніком Следчага камітэта Расеі Аляксандрам Бастрыкіным прайшлі ў канструктыўным духу, але галоўнае пытанне, якое ставілася польскай стараной- аб перадачы Варшаве абломкаў прэзідэнцкага самалёта, засталося практычна неразвязаным. Пазіцыя Масквы ранейшая - абломкі з'яўляюцца рэчыўным довадам у справе аб катастрофе самалёта, і іх лёс можа быць вызначаны толькі пасля заканчэння расследавання», - сказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Разам з тым, з ягоных слоў, сторанам удалося дамовіцца аб перадачы палякам табельнай зброі супрацоўнікаў прэзідэнцкай аховы, якія знаходзіліся на борце пацярпелага лайнэра. «Польская дэлегацыя, прыняўшы пад увагу пазіцыю расейскіх калегаў, тым не менш, папрасіла перадаць зброю загінуўшых супрацоўнікаў службы бяспекі, якія былі выяўленыя на месцы катастрофы. Расейскі старана выказала сваю згоду», - адзначыла крыніца.

Генпракурор Польшчы і яго супрацоўнікі прыбылі ў Маскву для перамоваў у мінулы аўторак, у сераду ён меў сустрэчу з кіраўніком расейскай Генпракуратуры, а на наступны дзень - з кіраўніком Следчага камітэта РФ.

Напярэдадні Генпракуратура Расеі паведаміла пра вынікі перамоў, што стораны дамовіліся аб працягу канструктыўнага супрацоўніцтва ў расследаванні катастрофы самалёта польскага прэзідэнта пад Смаленскам і ў шэрагу іншых кірункаў узаемадзеяння.

Крыніца, знаёмая са зместам перамоў, паведаміла, што СК Расеі зноў падкрэсліў: фрагменты самалёта будуць знаходзіцца на тэрыторыі РФ да прыняцця ў крымінальнай справе канчатковай працэсуальнай пастановы, бо як падчас папярэдняга следства паводле справы, так і пры яго разглядзе судом, у гэтых рэчыўных доказах могуць быць прызначаныя дадатковыя судовыя экспертызы.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках