6 траўня 2024, панядзелак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невыязны Нявыглас ездзіў у Вену

44
Невыязны Нявыглас ездзіў у Вену

З удзелам Беларусі ў Вене 12 сакавіка прайшоў так званы Дзень бяспекі АБСЕ.

Дзень быў прысвечаны «ўзаемадзеянню міжнароднай супольнасці з Афганістанам і дзяржавамі Цэнтральнай Азіі ў мэтах гарантавання бяспекі межаў, барацьбы з тэрарызмам і наркатрафікам, паведамілі ў беларускай амбасадзе ў Аўстрыі».

Мерапрыемства адбылося з ініцыятывы генеральнага сакратара Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ) Ламбэрта Заньера.

Як паведаміла афіцыйнае агенцтва БелТА, ад Беларусі ў сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Дзяржаўнага памежнага камітэта, Дзяржаўнага мытнага камітэта і Сталага прадстаўніцтва Беларусі пры АБСЕ. Адным з асноўных дакладчыкаў на пленарнай сесіі, якая была прысвечаная ўзгадненню дзеянняў міжнароднай супольнасці з патрабаваннямі бяспекі ў рэгіёне, быў намеснік генеральнага сакратара Арганізацыі Дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ) Генадзь Нявыглас.

Напярэдадні Дня бяспекі адбылася сустрэча Генадзя Нявыгласа са сталымі прадстаўнікамі дзяржаў - чальцоў АДКБ пры АБСЕ, у якой узяў удзел сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ Валерый Варанецкі.

Нагадаем, што Нявыглас уваходзіць у спіс службовых асоб Беларусі, якім забаронены ўезд у краіны ЕЗ.

Нявыглас скончыў Маскоўскую вышэйшую памежную камандную вучэльню КДБ і Вышэйшую школу КДБ СССР ім. Ф. Э. Дзяржынскага. З 1975 да 2000 года служыў на розных камандных, штабных пасадах у памежных войсках.

Працаваў начальнікам службы бяспекі Лукашэнкі (2000), затым у якасці дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі Беларусі (2001-2006), кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі (2006-2008).

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках