25 красавiка 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другая справа супраць Пачобута раскідалася

36
Другая справа супраць Пачобута раскідалася

Расследаванне справы ў дачыненні да Анджэя Пачобута скончанае, ягоная віна не даведзеная.

Управа Следчага камітэта Беларусі Гарадзенскай вобласці скончыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да журналіста польскага выдання «Gazety Wyborczej» Анджэя Пачобута, які абвінавачваецца ў паклёпе на Лукашэнку.

«Управа Следчага камітэта Беларусі Гарадзенскай вобласці скончыла расследаванне крымінальнай справы, распачатай паводле ч.2 арт.367 КК Рэспублікі Беларусь (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, учынены асобай, якая раней суджаная за паклёп - ІФ) у дачыненні да Пачобута А.С.» , - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у групе інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўправы СК Гарадзенскай вобласці.

«У сувязі з тым, што высновы лінгвістычных экспертыз разыходзяцца, а ў часе папярэдняга следства не здабыта аб'ектыўных звестак, якія пацвярджаюць учыненне Пачобутам гэтага злачынства, 15 сакавіка 2013 вынесеная пастанова аб спыненні папярэдняга расследавання ў сувязі з недаведзенасцю ўдзелу абвінавачанага ва ўчыненні злачынства. Згодна з гэтай жа пастановай абраная ў дачыненні да Пачобута мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах скасаваная», - удакладнілі ў СК.

Нагадаем, карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej», які жыве ў Гародні, арыштавалі ў чэрвені 2012 года, але пасля выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Анджэя Пачобута абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Падставамі для абвінавачвання сталі артыкулы Пачобута на сайтах charter97.org і «Беларускі партызан». Яму пагражала пазбаўленне волі тэрмінам да 5 гадоў.

Гэта другая крымінальная справа супраць журналіста. Раней, 5 ліпеня 2011 года, Ленінскі суд Гродна ўжо асудзіў Анджэя Пачобута па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) за ягоныя артыкулы і прысудзіў да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках