3 траўня 2024, Пятніца, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На навуку грошай няма

39
На навуку грошай няма

Урад вырашыў скараціць фінансаванне мэтавых навукова-тэхнічных праграм.

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 18 сакавіка правёў нараду па пытаннях фарміравання пераліку дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм (ДКМНТП) і іх рэалізацыі, паведамляе прэс-служба саўміна.

Кіраўнік урада заслухаў даклады аб ходзе выканання ДКМНТП у галіне аграпрамысловага комплексу, энергетыкі, будаўніцтва, машынабудавання, медыцыны і біятэхналогій, хіміі, інфармацыйных і касмічных тэхналогій. Прэм'ер-міністр засяродзіў увагу на неабходнасці выхаду на прарыўныя інавацыйныя праекты, у аснове якіх павінны быць перспектыўныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі.

Міхаіл Мясніковіч даручыў аптымізаваць структуру і фінансаванне ДКМНТП, выключыўшы з іх неактуальныя заданні і праекты. «Неабходна перагледзець праграмы, неактуальныя заданні выключыць, а аб'ёмы фінансавання скараціць не менш чым на 10% у цэлым», - запатрабаваў ён. Зэканомленыя сродкі застануцца ў навуковай сферы. Імі зможа распараджацца Савет генеральных канструктараў, які ў бліжэйшай перспектыве плануецца стварыць у Беларусі. «Савету неабходна перадаць права размеркавання гэтых 10%, тады і ў генеральных канструктараў будзе магчымасць нешта фінансаваць», - дадаў прэм'ер-міністр.

У адпаведнасці з патрабаваннямі ўрада, тэрміны выканання заданняў дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм пераважна не павінны перавышаць 2-3 гадоў. Арганізацыям, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі ДКМНТП, даручана актыўна працаваць над павелічэннем экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі і вынікаў навуковых даследаванняў. Яшчэ адным важным прыярытэтам для іх па-ранейшаму застаецца імпартазамяшчэнне.

Фотa - apiural.ru

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках