3 траўня 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе нас яшчэ не ведаюць?

186

У Беларусі, аказваецца, абсалютная абарона прыватнай уласнасці і выразная заканадаўчая база.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў дзелавым колам Інданэзіі прывабныя ўмовы працы ў краіне, адзначыўшы шэраг пераваг, якiя ствараюцца удзелам Беларусі ў Адзінай эканамічнай прасторы.

«У нашай краіне для інвестараў створаныя спрыяльныя і прывабныя ўмовы вядзення бізнесу. Абсалютная абарона прыватнай уласнасці і выразная заканадаўчая база», - заявіў А.Лукашэнка ў аўторак у Джакарце ў ходзе перамоваў з прэзідэнтам Інданэзіі Сусіла Бамбангам Юдайона ў пашыраным складзе, перадае «Інтэрфакс».

Лукашэнка, запрашаючы інданэзійскі бізнэс у Беларусь, адзначыў, што «дадатковыя перавагі тут стварае ўдзел краіны ў АЭП Беларусі, Расеі і Казахстана, дзе ў трох дзяржаў няма мытных межаў і тарыфаў... Ствараючы ў Беларусі вытворчасці, ёсць магчымасць выходзіць на велізарны рынак з насельніцтвам у 170 млн чалавек».

А.Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок падае «беспрэцэдэнтныя льготы інвестарам, гатовым размясціць высокатэхналагічныя прадпрыемствы ў індустрыяльным парку», які ствараецца сумесна з партнёрамі з Кітая. «Увогуле, у нас няма ніякіх перашкодаў для рэалізацыі самых амбіцыйных сумесных праектаў», - заявіў беларускі кіраўнік.

Варта нагадаць, што месяц таму ў Беларусі падпісаны закон, які дае дзяржаве паўнамоцтвы прадстаўляць інтарэсы мінарытарыяў на прадпрыемствах без дзярждолі, а мінулай восенню ў акцыянера кандытарскіх фабрык «Камунарка» і «Спартак» са скандалам адабралі ўласнасць.

Калаж - Алег Мініч

Напісаць каментар 186

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках