3 траўня 2024, Пятніца, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Карнікі спрабуюць схаваць свае грахі

21
Павел Севярынец: Карнікі спрабуюць схаваць свае грахі

Сілавікі спрабуюць апраўдацца перад людзьмі, якіх яны пакінулі замярзаць у снежным палоне.

Пра гэта заявіў палітвязень Павел Севярынец, каментуючы charter97.org заяву прэс-службы МУС аб актыўным удзеле АМАПу і ўнутраных войскаў у ліквідацыі наступстваў цыклону «Хавер».

«Падобныя заявы робяцца для таго, каб хоць як-небудзь апраўдаць сілавікоў, якія падтрымліваюць злачынны рэжым і душаць іншадумства, і зрабіць іх белымі і пухнатымі. Карнікі, якія маюць вялікую сілу, спрабуюць схаваць свае грахі перад людзьмі, якіх яны пакінулі сам-насам са снежнай стыхіяй. Але людзі не дурні, яны ўсё бачаць», - адзначыў палітвязень.

Ён падкрэсліў, што ў інтэрнэце і СМІ ёсць вельмі шмат сведчанняў таго, як людзі дапамагалі адзін аднаму, не спадзеючыся ні на ўладу, ні на ўнутраныя войскі, ні на кіраўніка, які пакінуў краіну і паляцеў ў сонечную Інданэзію.

«Гэты ўраган закрануў амаль усіх, і кожны мае сваю гісторыю бітвы з гэтым снегам. Надзея была толькі на свайго блізкага, на таго, хто апынуўся побач з табой у снежным палоне, і на Бога. Ніхто не спадзяваўся на Лукашэнку і велічэзнае войска дыктатуры, якое выкарыстоўваецца для барацьбы з уласнымі грамадзянамі, а не для падтрымання парадку і супрацьстаяння стыхіі», - сказаў на заканчэнне Павел Севярынец.

Нагадаем, прэс-служба МУС сёння паведаміла пра супрацьстаянне сваіх супрацоўнікаў і снежнай стыхіі 15-17 сакавіка. Па словах чыноўнікаў, у першых шэрагах герояў барацьбы за жыцці людзей, якія замярзалі, былі міліцыянты, АМАП і вайскоўцы ўнутраных войскаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках