3 траўня 2024, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім уладам больш не падабаецца Мытны саюз?

30

У Мытным саюзе ў студзені зафіксаванае зніжэнне аб'ёмаў як унутранага, так і знешняга гандлю.

Пра гэта паведамляе Дэпартамент статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Паводле аператыўных дадзеных аб'ём знешняга гандлю таварамі дзяржаў - членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы з трэцімі краінамі за студзень 2013 года склаў 64,8 млрд. даляраў ЗША, у тым ліку экспарт - 43,5 млрд. даляраў ЗША, імпарт - 21,3 млрд. даляраў ЗША. У параўнанні са студзенем 2012 г. аб'ём знешняга гандлю паменшыўся на 2,3%, або на 1,5 млрд. даляраў ЗША.

Вартасны аб'ём экспарту тавараў паменшыўся на 8%, або на 3,8 млрд. даляраў ЗША, імпарт павялічыўся на 11,8%, або на 2,3 млрд. даляраў ЗША. У студзені 2013 г. склалася дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 22,2 млрд. даляраў ЗША. У студзені 2012 г. яго велічыня складала 28,2 млрд. даляраў ЗША.

Аб'ём узаемнага гандлю ў студзені 2013 г. склаў 4,7 млрд. даляраў ЗША, або 97,8% да ўзроўню студзеня 2012 г.

Агульнае зніжэнне эканамічнай актыўнасці на прасторах МС адзначыла, у тым ліку, і афіцыёзнае інфармагенцтва БелТА. Не сакрэт, інфармацыйная палітыка агенцтва вызначаецца адміністрацыяй Лукашэнкі і незадаволенасць зніжэннем ўзаемнага і знешняга гандлю з'яўляецца афіцыйным пунктам гледжання.

Такая незадаволенасць лёгка вытлумачальная. Зніжэнне аб'ёму ўзаемнага гандлю абумоўлена істотным скарачэннем паставак нафтапрадуктаў з Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь (пасля больш чым 10-кратнага іх росту ў студзені 2012 г. у параўнанні са студзенем 2011 года). Іншымі словамі, скончыўся знакаміты «растваральнікавы» бізнэс беларускіх уладаў. Без уліку паліўна-энергетычных тавараў аб'ём узаемнага гандлю дзяржаў - членаў МС і АЭП у студзені 2013 г. у параўнанні са студзенем 2012 г. павялічыўся на 5,7%.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках