3 траўня 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навучанне ў БДУ зноў падаражэе

46
Навучанне ў БДУ зноў падаражэе

З красавіка кошт навучання ва ўніверсітэце плануецца падвысіць на 6-7%.

Пра гэта паведаміў журналістам 19 сакавіка рэктар БДУ, акадэмік Сяргей Абламейка, піша БелаПАН.

Са слоў Абламейкі, падвышэнне аплаты звязанае з падвышэннем тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 студзеня, што пацягнула рост заробкаў прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ і камунальных выплат.

«1 студзеня стаўкі змянілася, і мы накіравалі прапанову ў Мінадукацыі, каб падвысіць плату за навучанне, але да гэтага часу такога дазволу ў нас няма, і мы жыве са старымі коштамі за навучанне», - сказаў Абламейка. Паводле ягоных слоў, чакаецца, што пастанова аб падвышэнні кошту навучання будзе прынятая з красавіка.

Са слоў рэктара БДУ, сёння студэнты-платнікі кампенсуюць выдаткі на сваё навучанне на 50-60%. Такім чынам, навучанне студэнтаў не толькі бюджэтнай формы, але і платнай датуецца дзяржавай, заявіў Абламейка.

Што да аплаты за навучанне для студэнтаў-першакурснікаў з восені 2013 года, то яе сума яшчэ не вызначаная. «Мы не маем намеру падвышаць плату кардынальна», - адзначыў рэктар.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках