3 траўня 2024, Пятніца, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Метэаролагі скардзяцца на нястачу грошай

42
Метэаролагі скардзяцца на нястачу грошай

Гідраметэаралагічная служба Беларусі пачынае адставаць у тэхнічным развіцці ад іншых краін.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 19 сакавіка дырэктар дэпартамента гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алег Максюта, паведамляе БелаПАН.

Паводле ягоных слоў, праблема заключаецца ў недастатковым фінансаванні службы з рэспубліканскага бюджэту. Так, на гэты год галіновай праграмай развіцця гідраметэаралагічнай службы запланавана выдзяленне 46 млрд. рублёў. «Шмат гэта ці мала? Адзін доплераўскага лакатар, які нам трэба закупіць, каштуе 25 млрд., а яшчэ, можа быць, з устаноўкай - і ўсё 30 млрд. Якім чынам мы можам развівацца пры такім стане рэчаў? Вядома, гэтага, напэўна, недастаткова», - мяркуе Максюта.

Паводле ягоных слоў, пакуль высокую верагоднасць прагнозаў надвор'я ў Беларусі ў значнай ступені забяспечваюць дасведчаныя спецыялісты, якія працуюць у гідраметэацэнтры. Аднак праз старэнне тэхнікі адставанне Беларусі ад іншых краін будзе павялічвацца, мяркуе спецыяліст. Так, адзін з важных складнікаў якасных прагнозаў надвор'я - звесткі, атрыманыя з дапамогай доплераўскіх лакатараў. Такі прыбор на сёння ў Беларусі ёсць толькі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». У гэтым годзе лакатар плануецца ўсталяваць у Гомелі, дзе таксама ёсць аэрапорт. «Калі такімі тэмпамі мы будзем развівацца, то ў Віцебску лакатар з'явіцца не раней за 2015 год, у Берасці - у 2017-м, у Гародні - у 2019 годзе, хоць гэта трэба ўжо цяпер», - адзначыў Максюта.

Фота: teara.govt.nz

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках