3 траўня 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лунінецкая школа эвакуяваная праз пажар

6

500 чалавек эвакуявалі з ахопленага полымем будынка.

Паведамленне аб пажары ў дзяжурную частку МНС паступіла сёння днём. У будынку спрацавала сігналізацыя.

Па прыбыцці да школы ратавальнікі выявілі, што пажар пачаўся ўнутры падсобнага памяшкання спартзалы на 2 паверсе. Практычна ўвесь будынак быў задымлены.

У выніку пажару агнём пашкоджаныя 6 спартовых матаў, спартовы трэнажор, дзверы ў дапаможнае памяшканне, закураныя сцены, столь у дапаможным памяшканні спартзалы на другім паверсе школы.

Адміністрацыяй школы эвакуявана 420 вучняў і 52 дарослыя.

Пацярпелых няма. Пажар быў ліквідаваны праз 10 хвілін пасля пачатку. Яго прычына высвятляецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках