27 красавiка 2024, Субота, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч зоймецца распродажам дзяржуласнасці

47
Пракаповіч зоймецца распродажам дзяржуласнасці

Лукашэнка даручыў ураду да 1 красавіка ўнесці прапанову для продажу аб'ектаў на $ 1 млрд.

Адпаведнае даручэнне кіраўнік даў 1 сакавіка на пасяджэнні Савета Міністраў «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 2012 і задачах на 2013 год», паведамляе БелТА.

На пасяджэнні віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч унёс шэраг прапаноў у пытаннях мадэрнізацыі прадпрыемстваў і развіцця прадпрымальніцтва. Ён мяркуе патрэбным зрабіць канкрэтныя крокі для актывізацыі працэсу выкупу арандатарамі ва ўласнасць арандаваных у дзяржавы плошчаў.

Пётр Пракаповіч мяркуе, што такім чынам можна ўнутры краіны дадаткова атрымаць да $ 1 млрд. «Давайце дамовімся: Вы з міністрам эканомікі да 1 красавіка мне ўнесяце прапанову на $ 1 млрд. пра аб'екты», - даручыў Лукашэнка. Пры гэтым ён нагадаў аб сваіх падыходах у пытанні прыватызацыі і продажу дзяржуласнасці.

Inaja

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках