27 красавiка 2024, Субота, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўрэаты прэміі Гедройца - Някляеў, Бахарэвіч і Глобус

4

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла ў пятніцу ў Менску.

Лаўрэатаў прэміі журы выбрала з шасцярых намінантаў. Першапачаткова на атрыманне прэміі прэтэндавалі 43 аўтары, піша «Радыё Свабода».

Адам Глобус за кнігу «Сказ» стаў лаўрэатам 3-й прэміі імя Гедройца. Ён узнагароджаны стыпендыяй ва Уроцлаве.

Альгерд Бахарэвіч - лаўрэат 2-й прэміі імя Гедройца за кнігу «Гамбургскі рахунак». Яго прадставіў Барыс Пятровіч, старшыня Саюза пісьменнікаў. Прыз для лаўрэата - творчы адпачынак на шведскім востраве Готланд.

Уладзімір Някляеў стаў лаўрэатам 1-й прэміі імя Гедройца. Ён узнагароджаны за раман «Аўтамат з газіроўкай з сiропам І без».

Пісьменнік атрымаў грашовую прэмію ў 10 тысяч еўра і магчымасць выдання перакладу сваёй кнігі ў Польшчы.

У цырымоніі ўзнагароджання бралі ўдзел амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка, дырэктар Польскага інстытута ў Менску, дарадца пасла Пётр Казакевіч, сябры журы прэміі, аўтары, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная ў канцы снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 года за лепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.

Заснавальнікі прэміі - Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і польска-беларускае прадпрыемства ЗАТ «Сомбелбанк».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках