27 красавiка 2024, Субота, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ушчыльненне Гомеля: Жыхары «хрушчовак» супраць новабудоўляў

16
Ушчыльненне Гомеля: Жыхары «хрушчовак» супраць новабудоўляў

У Гомелі прайшло грамадскае слуханне ў пытанні будаўніцтва 10-павярховага жылога дома з офіснымі памяшканнямі на вуліцы Валгаградскай.

У Савецкім раёне, у квартале, дзе з 1964 года жывуць грамадзяне ў пяціпавярховых дамах (хрушчоўках), улады адвялі ў двары месца для будаўніцтва новага дома. Жыхары сямі найбліжэйшых дамоў абурыліся гэтым фактам, сабралі больш за 300 подпісаў пад зваротам з пратэстам супраць будаўніцтва новага дома, піша БелаПАН.

На грамадскіх слуханнях 1 сакавіка быў каардынатар «Гавары праўду!» Валерый Сляпухін. Ён паведаміў, што на слуханні прыйшло блізу 150 чалавек, абураных будаўніцтвам. Са слоў жыхароў мікрараёна, у дамах не праводзіўся капітальны рамонт, няма дзіцячай пляцоўкі, процьма іншых камунальных праблем, а тут і забіраюць двор, і будуюць шматпавярховік.

«Шмат не вельмі пахвальных слоў было выказана на адрас адміністрацыі Савецкага раёна і камунальных службаў. Да прыкладу, колькасць месцаў стаянкі для аўтамабіляў у наяўных варунках не адпавядае нормам, каб выправіць гэнае парушэнне, ужо трэба частку двара адводзіць пад стаянку. Зялёная абсада, якая была ў двары, рабочымі знішчаная, а пры будаўніцтве дома яе наогул не стане. Пры будаўніцтве будзе парушаны закон аб дапушчальным шуме ва ўсіх чыста кватэрах», - сказаў Сляпухін.

З ягоных слоў, жыхароў дамоў таксама абурыў факт публікацый у дзяржаўнай прэсе, што ніхто не супраць будаўніцтва, і гэта ў той час, калі ўжо было сабрана 300 подпісаў супраць новага дома.

«Людзі дзівіліся: чаму менавіта іхны двор наважылі ўшчыльніць, хіба больш будаваць няма дзе? Адзін мужчына сказаў, што ён не супраць будаўніцтва, бо здолее атрымаць там кватэру. Але ён быў асвістаны. Наша грамадская прыймальня дапамагла людзям юрыдычна, аднак варта адзначыць, што ініцыятыву выявілі самі жыхары, арганізаваліся, з'ядналіся вакол агульнай праблемы», - дадаў каардынатар кампаніі.

Пакуль пытанне з будаўніцтвам дома канчаткова не развязанае.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках