27 красавiка 2024, Субота, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава заняла пятае месца ў гонцы пераследу ў Нарвэгіі

27
Домрачава заняла пятае месца ў гонцы пераследу ў Нарвэгіі

Дар'я Домрачава заняла 5-е месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў нарвэжскім Халмэнколене.

Беларуска стартавала з другой пазіцыі, аднак на дыстанцыі дапусціла 9 пудлаў, і здолела перасекчы фінішную рысу толькі пятай. Аставанне Домрачавай ад лідаркі склала 2 хвіліны і 14,5 сэкунды, піша «Інтэрфакс».

Адзначым, што ніхто з прызёрак гэнай гонкі не змог прайсці яе без пудлаў. Пераможца Тора Бэргэр была недакладнай 4 разы, Мары Доен-Абэр - 2, Анастасія Кузьміна - 4.

Надзея Скардзіна дапусціла 5 пудлаў і фінішавала 18-й, Людміла Калінчык з 8 пудламі стала 33-й, а Надзея Пісарава пасля другой агнявой мяжы, дапусціўшы 7 (3 +4) пудлаў, сышла з дыстанцыі.

У агульным заліку Кубка свету ў біятлоне наперадзе Тора Бэргэр, у якой 1009 балаў. У Домрачавай, якая займае 2-е месца - 700.

Сёння ў Халмэнколене таксама адбудзецца мужчынская гонка пераследу, а скончыцца 7-ы этап Кубка свету ў біятлоне ў нядзелю, 3 сакавіка, дзвюма гонкамі з масавым стартам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках