27 красавiка 2024, Субота, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ пусціць дадатковыя цягнікі ў сакавіцкія святы

12
БЧ пусціць дадатковыя цягнікі ў сакавіцкія святы

У сувязі з чаканым ростам плыні пасажыраў у наступныя святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі.

Яны запланаваныя як для перавозак пасажыраў у межах краіны, так і для міжнароднага руху, паведамляе прэс-служба БЧ.

На 6 сакавіка прызначаны дадатковы цягнік № 653/654 Віцебск-Менск, на 7 сакавіка - цягнік № 638/637 Менск-Гомель. Таксама будуць шнураваць дадатковыя цягнікі № 635/636 Менск-Пінск (ад’езд з Менска 7 сакавіка, з Пінска - 8 сакавіка), № 632/631 Менск-Гомель (ад’езд з Менска - 7 сакавіка, з Гомеля - 8 сакавіка), № 621 / № 694 Гомель-Менск (ад’езд з Гомеля - 10 сакавіка, з Менска - 11 сакавіка). У дні сакавіцкіх святаў пасажыраў унутры краіны таксама будуць перавозіць дадатковыя цягнікі маршрутамі Менск-Баранавічы-Берасце і Крычаў-Менск.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках