7 траўня 2024, aўторак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Бангладэш памёр у Сінгапуры

40
Прэзідэнт Бангладэш памёр у Сінгапуры

У сераду, 20 сакавіка, памёр прэзідэнт Бангладэш Зілур Рахман.

Яму было 84 гады. Ён памёр у адной з сінгапурскіх бальніц, дзе лячыўся ад нырачнага захворвання і рэспіраторных праблем. Пра прычыны смерці пакуль невядома, паведамляе РБК.

Зілур Рахман нарадзіўся 9 сакавіка 1929 г. у сям'і вядомага адваката. Атрымаў адукацыю на гістарычным і юрыдычным факультэтах Універсітэта Дакі. У 1952г. далучыўся да бенгальскага вызваленчага руху.

У 1970г. стаў членам парламента Пакістана. Пасля абвяшчэння незалежнасці Бангладэш заняў пасаду генеральнага сакратара «Лігі Авамі» - левацэнтрысцкай партыі, якая выйграла першыя ўсеагульныя выбары ў Бангладэш.

Пазней пасля забойства першага прэзідэнта Бангладэш Муджыбура Рахмана «Ліга Авамі» была распушчаная, а яе ўдзельнікі падвергліся рэпрэсіям, у тым ліку яны закранулі і Рахмана.

Пасля 1990г., калі партыя зноў стала адной з галоўных палітычных сілаў у краіне, Рахман займаў міністэрскія пасты.

У 2009г. ён стаў прэзідэнтам Бангладэш. Паколькі ён з'яўляўся адзіным зарэгістраваным кандыдатам на выбарах, абвешчаны прэзідэнтам года без правядзення галасавання.

Нагадаем, сёння ў Аляксандра Лукашэнкі пачаўся дзяржаўны візіт у Сінгапур.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках