7 траўня 2024, aўторак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі ў спешцы скупляюць дарагія аўто

29
Камунальнікі ў спешцы скупляюць дарагія аўто

Докшыцкія камунальнікі выдаткуюць на новае аўто 250 мільёнаў рублёў.

Докшыцкае раённае УП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» абвясціла тэндэр на куплю легкавога аўтамабіля «Škoda Octavia Elegance» за 29 000 даляраў, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Докшыцкія камунальнікі апынуліся на 25% сціплей сваіх чашніцкіх калег і выбралі досыць сціплы легкавік, але, падобна, вырашылі кампенсаваць душэўны дыскамфорт, які адчуваецца з-за гэтага, замовіўшы па магчымасці самую дарагую камплектацыю, кошт якой у 1,5 разы перавышае кошт самай таннай.

Работнікі Докшыцкага ЖКГ упэўненыя, што толькі аўтамабіль колеру чорны металік з бензінавым рухавіком 1,8 літра і магутнасцю 160 конскіх сіл можа задаволіць іх патрэбы. Акрамя таго, ён павінен мець электронную сістэму курсавой устойлівасці, асістэнт уздыму ў гару, кандыцыянер Climatic, дзве лямпы для чытання спераду, магнітолу BOLERO 2DIN, CD, MP3 з 6-дыскавым чэйнджэрам, пальчаткавую скрыню з падсветкай, падагрэў пярэдніх сядзенняў, круіз-кантроль , задні парктронік, лёгкасплаўныя дыскі, мультыфункцыянальны дысплей, футляр, астуджальны адсек ў падлакотніку Jumbo Box паміж пярэднімі сядзеннямі і шэраг іншых прыемных дробязяў. За гэтыя дробязі жыхарам Докшыцкага раёна прыйдзецца выкласці дадатковыя 10 000 даляраў.

Што цікава - у апошні час пры закупках легкавых аўтамабіляў у поле «Кароткае апісанне прадмета закупкі» электроннай сістэмы ўводзіцца нічога не значнае словазлучэнне «Электронны аўкцыён». Відаць, такім чынам наіўныя чыноўнікі спадзяюцца, схаваць ад журналістаў свой чарговы аўташопінг.

Нагадаем, дзяржарганізацыям забаранілі купляць аўто даражэй за €25000.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках