7 траўня 2024, aўторак, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары дома на Пляханава да гэтага часу не атрымалі кампенсацыю

7
Жыхары дома на Пляханава да гэтага часу не атрымалі кампенсацыю

Людзі не маюць інфармацыі пра ход аднаўлення дома, атрыманне кампенсацыі і нават пра прычыны выбуху.

«У кватэры там робіцца рамонт, бацька перыядычна ходзіць туды. Сценку нам забетанавалі. І ўсё...», - распавядае «Еўрарадыё» адна з жыхарак дома, у якім 23 лютага адбыўся выбух.

Нягледзячы на тое, што праз тыдзень пасля выбуху першы намеснік адміністрацыі Ленінскага раёна Менска Аляксандр Дараховіч паабяцаў вярнуць людзей дадому ў красавіку, суразмоўніца настроена песімістычна. Расказвае, што іх кватэра пакуль не прыдатная для нармальнага жыцця.

«Магчыма, жыхары першых паверхаў вернуцца ў свае кватэры... У пад'ездзе дзеецца нешта нерэальнае. Усё чорнае, закопчанае, драты вісяць. Наша кватэра стаіць без газу і святла. Нават трубы няма - яна ж была агульнай з той кватэрай, дзе адбыўся выбух. Проста абрэзалі», - кажа яна.

Прыкладна тое ж расказваюць і жыхары першых паверхаў дома, кватэры якіх ад выбуху не пацярпелі. Людзі кажуць, што зусім не валодаюць інфармацыяй пра ход аднаўлення дома, атрыманне кампенсацыі і нават пра прычыны выбуху. Чыноўнікі з'яўляліся ў кватэрах разам са следчымі. Затым хадзіць перасталі.

Адна з пацярпелых распавядае, што ліст з раённай адміністрацыі з прапановай аказаць ёй матэрыяльную дапамогу прыйшоў...працадаўцу. Пакуль жа адзінымі грашыма, выплачанымі ўладай, застаюцца 900 тысяч для пенсіянераў і малалетніх дзяцей.

Не ведаюць, калі вернуцца дадому жыхары пашкоджанага выбухам дома, нават будаўнікі.

«Размаўляла з будаўнікамі, брыгадай «МАПІД», якая курыруе аб'ект. Так нават яны не могуць дакладна сказаць, калі можна будзе засяліцца», - кажа жыхарка дома.

Пакрытыя таямніцай следства і афіцыйныя прычыны выбуху ў доме №85. Наўрад ці мы даведаемся пра іх у бліжэйшыя тыдні. Падобны выбух, які адбыўся ў вёсцы Малінаўка пад Лагойскам ў лютым 2012 года, Следчы камітэт расследаваў цэлы год.

Нагадаем, прычынай выбуху ў доме ў Серабранцы следчыя лічаць узгаранне газа-паветранай сумесі вялікай канцэнтрацыі. Яна ўтварылася ў выніку змешвання бытавога газу метану з паветрам у жылых памяшканнях.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках