7 траўня 2024, aўторак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым амбасадарам Літвы стаў Эвалдас Ігнатавічус

3
Новым амбасадарам Літвы стаў Эвалдас Ігнатавічус

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ падпісала дэкрэт аб прызначэнні амбасадарам Літвы ў Беларусі Эвалдаса Ігнатавічуса.

Новы амбасадар уступіць у пасаду 8 красавіка, паведамляе БелТА.

Эвалдас Ігнатавічус працуе ў МЗС з 1991 года. Ён быў дарадцам амбасады Літвы ў Польшчы, загадчыкам аддзела МЗС па справах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, генеральным консулам у Калінінградскай вобласці, амбасадарам у Германіі. Двойчы - у 2001-2002 і 2009-2012 гадах - ён быў віцэ-міністрам, працаваў таксама дзяржаўным сакратаром і сакратаром МЗС.

З пачатку снежня 2012 года, пасля таго як Даля Грыбаўскайтэ адклікала з пасады амбасадара Лінаса Лінкявічуса, прызначанага міністрам замежных спраў Літвы, абавязкі часовага паверанага ў справах амбасады Літвы ў Менску выконвае Ёнас Даніляўскас.

Кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў Літвы за мяжой прызначае і вызваляе ад абавязкаў прэзідэнт па прапанове ўрада і з адабрэння парламенцкага камітэта па замежных справах.

Фотa - delfi.lt

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках