6 траўня 2024, панядзелак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус пацярпеў падчас выбуху ў Польшчы

6
Беларус пацярпеў падчас выбуху ў Польшчы

Падчас выбуху ў памежнай Сакулцы (Польшча) сур'ёзна пацярпеў 22-гадовы беларус.

Паводле інфармацыі польскіх СМІ, выбух адбыўся сёння раніцай у адным з гаражоў горада. Выбухной хваляй цалкам зруйнаваныя 6 гаражоў, пашкоджаныя таксама гаражы насупраць. Моцна пашкоджаны транспарт, які ў гэты час знаходзіўся ўнутры, паведамляе БелТА.

На месцы выбуху знойдзены 22-гадовы беларус (паводле папярэдняй інфармацыі, жыхар Гародні). Яго засыпала канструктыўнымі элементамі гаража, а побач згарэў аўтамабіль. Ратавальнікі выцягнулі хлопца з агню. На гелікаптэры беларуса даставілі ў польскі апёкавы цэнтр.

Паводле дадзеных польскіх СМІ са спасылкай на прэс-сакратара начальніка Дзяржаўнай пажарнай службай у Сакулцы, разглядаюцца 2 прычыны выбуху - узгаранне пароў бензіну або газу. У гаражы захоўвалася шмат каністраў, як мяркуецца, кантрабанднага паліва з Беларусі, якое ў момант выбуху маглі пераліваць. Таксама знойдзеныя сляды, якія паказваюць на тое, што да выбуху кіроўца выкруціў элементы з газавай устаноўкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках