7 траўня 2024, aўторак, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

116 тысяч беларусаў маюць від на жыхарства ў краінах ЕЗ

75
116 тысяч беларусаў маюць від на жыхарства ў краінах ЕЗ

За тры гады колькасць беларусаў, якія маюць від на жыхарства ў Еўрапейскім Звязе, вырасла ў 2 разы.

Афіцыйна ў Беларусі не вядзецца падлік грамадзян, якія выязджаюць за мяжу. Таму меркаваць аб маштабах міграцыі і называць абсалютныя лічбы праблематычна. Адным з паказчыкаў можа быць колькасць відаў на жыхарства, выдадзеных у краінах Захаду беларусам, піша Generation.by.

І такіх, здаецца, даволі шмат. Па дадзеных Еўрастата, не менш 116 тысяч беларускіх грамадзян у 2012 годзе валодалі правам пастаянна жыць у ЕЗ. Гэта ў два разы больш лічбаў чатырохгадовай даўніны: у 2008 годзе такіх было толькі 58 тысяч.

Большасць грамадзян нашай краіны, якія маюць від на жыхарства ў краінах Захаду, атрымалі яго дзякуючы еўрапейскім жонкам, мужчынам або бацькам. Тых, хто знайшоў працу, няшмат. І гэта нягледзячы на тое, што ў апошні час ЕЗ усё лепш ставіцца да беларусаў, якія маюць дастатковую кваліфікацыю і гатовыя працаваць на не самых папулярных на Захадзе пасадах. Так, Германія ў мінулым годзе адкрыла дзверы для праграмістаў і інжынераў з усяго свету ў надзеі прыцягнуць кваліфікаваных супрацоўнікаў у тыя галіны, у якія самі немцы ідуць не гэтак ахвотна.

Выключэнне складаюць беларусы, якія маюць права жыць у Польшчы. Гэта прыкладна палова ад усёй беларускай дыяспары ў ЕЗ, якая ўтварылася літаральна за некалькі гадоў дзякуючы «Карце паляка». Яны не маюць грамадзянства Польшчы, але маюць права знаходзіцца і працаваць у ёй. Польскі від на жыхарства маюць больш за 60 тысяч беларусаў.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках