1 траўня 2024, Серада, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Італія абавязаная трымацца пазіцыі ЕЗ

4
Раман Якаўлеўскі: Італія абавязаная трымацца пазіцыі ЕЗ

Галоўнай умовай дыялогу на ўзроўні Менск-Брусэль было і ёсць вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў.

Так палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў сайту charter97.org заяву італійскага амбасадара ў Беларусі аб патрэбе скасавання візавых санкцый ЕЗ у дачыненні да Уладзіміра Макея.

«Што да словаў амбасадара Італійскай рэспублікі, то ён фактычна агучвае афіцыйны пункт гледжання Рыма. Гэтая заява мне ўяўляецца вынікам шалёнай ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Італіі, якая, хутчэй за ўсё, не дазваляе новаму ўраду зразумець тое, што адбываецца ў Беларусі, змянілася там што-небудзь ці не. Яны і ў сабе не заўсёды могуць разабрацца», - адзначыў экспэрт.

Ён таксама выказаў сваё меркаванне ў дачыненні да перспектыў міністра замежных спраў выязджаць з Беларусі ў ЕЗ:

«Што тычыцца Макея, то скажу, што мне не даводзілася чуць пра тое, што ён не разумны або, таго горш, дурань. Безумоўна, Уладзімір Уладзіміравіч з'яўляецца разумным чалавекам, але гэта не касуе таго, што ён, будучы кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі ў снежні 2010 года, нясе адказнасць за ўсе падзеі, што тады адбыліся. Ён стаў персонай нон грата, займаючы менавіта гэтую пасаду, але не як міністр замежных спраў. Так што, для скасавання санкцый і «чорных спісаў» варта было б спачатку выкараніць іх прычыны», - падкрэсліў аналітык.

Палітычны аглядальнік дадаў, што Еўразвяз прызнае суверэнітэт кожнай дзяржавы, якая ўваходзіць у яго склад.

«Безумоўна, Італія мае права на сваё асабістае меркаванне, але ў Еўрапейскім Звязе існуюць агульныя пастановы што да Беларусі, якія чальцы ЕЗ павінны выконваць. І рэабілітацыя палітвязняў з'яўляецца такім жа сур'ёзным патрабаваннем, як і іх вызваленне. Але ў той жа час яна ўяўляе сабой больш складанае пытанне, чым свабода, таму што рэабілітацыя будзе наўпроставым прызнаннем незаконнасці асуджэння палітычных вязняў і вяртання ім грамадзянскіх правоў. Гэта, безумоўна, складана, таму што мы сёння ўсім светам спрабуем пераканаць аднаго чалавека, які не здольны да навучання і ўспрымання», - сказаў на заканчэнне Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, учора, адказваючы на пытанні беларускіх журналістаў, амбасадар Італіі ў Беларусі Арнальда Абэці выказаўся за скасаванне візавых санкцый у дачыненні да міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках