1 траўня 2024, Серада, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска здабыла бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў жаночай барацьбе

3
Беларуска здабыла бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў жаночай барацьбе

Беларуская спартоўка Васіліса Марзалюк здабыла бронзу на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у сталіцы Грузіі Тбілісі, у жаночай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 72 кг.

На шляху да пастамента Васіліса Марзалюк падолела Ясэмін Адар з Турцыі, Еву-Марыю Немет з Вугоршчыны, а пасля у напружанай барацьбе ў паўфінале саступіла (0:1, 0:1) Майдэр Унда Гонсалез дэ Аудзікана, якой у жніўні мінулага года саступіла ў двубоі за бронзу лонданскай Алімпіяды-2012, паведамляе БелТА.

У выніку 35-гадовая гішпанка ў Тбілісі выйшла ў фінал, дзе саступіла расейцы Наталлі Вараб'ёвай і задаволілася срэбрам. А беларуска атрымала права паспрачацца за бронзу чэмпіянату Еўропы ў суцяшальным двубоі, дзе адолела Эрр Маэ з Эстоніі - 4:0, 4:1. Другая бронза дасталася Кацярыне Бурмістравай з Украіны.

У катэгорыі да 63 кг беларуская спартоўка Марыя Мамашук скончыла выступ ужо пасля першай сутычкі, саступіўшы расейцы Іне Тражукавай.

У мужчынскіх спаборніцтвах у вольнай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 84 кг прадстаўнік Беларусі Мурад Гайдараў дайшоў да чвэрцьфіналу, падолеўшы Антоні Фасугбу з Італіі, Радаслава Марцінкевіча з Польшчы, а затым саступіўшы Анзору Урышаву з Расеі, які пазней пазмагаецца за бронзу.

23 і 24 сакавіка за медалі чэмпіянату Еўропы ў Тбілісі паспрачаюцца змагары грэка-рымскага стылю. У заяўцы зборнай Беларусі Элбек Тажыеў (да 55 кг), Максім Кажарскі (да 60 кг), Яраслаў Кардаш (да 66 кг), Аляксандр Дзям'янавіч (да 74 кг), Джавід Гамзатаў (да 84 кг), Аляксандр Грабовік (да 96 кг ) і Іосіф Чугашвілі (да 120 кг).

Спаборніцтвы ў вольнай барацьбе ў мужчын і жанчын ўжо скончыліся, у актыве каманды Беларусі 4 медалі.

У жаночых спаборніцтвах золата на рахунку Анастасіі Гучок (да 59 кг), бронза - у Васілісы Марзалюк (да 72 кг).

У беларускіх мужчын-вольнікаў сярэбраны медаль у актыве Уладзіслава Андрэева (да 55 кг), бронза дасталася Аляксандру Кантаеву (да 66 кг).

Усяго на чэмпіянаце Еўропы ў вольнай, грэка-рымскай і жаночай барацьбе выступяць прадстаўнікі 37 дзяржаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках