1 траўня 2024, Серада, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяброўства ў партыі - злачынства?

18
Сяброўства ў партыі - злачынства?

Увечары 22 сакавіка ў дом журналіста Барыса Вырвіча ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна завітаў участковы інспектар Бялыніцкага РАУС, капітан міліцыі Сяргей Карыткін.

Падставай для візіту супрацоўніка міліцыі паслужыла тое, што ён хацеў даведацца, як выдаецца і распаўсюджваецца незалежная дэмакратычная газета «Магілёўскі Выбар». Са слоў Сяргея Карыткіна, гэта трэба для аб'ектыўнага разгляду пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзенага на жыхара вёскі Лебядзянка, былога дэпутата Бялыніцкага райсавета Валерыя Вусіка, які быццам бы падчас распаўсюду газеты «Магілёўскі выбар» парушаў артыкул 17 Закона аб СМІ Рэспублікі Беларусь, паведамляе ПЦ «Вясна».

«Сяргей Карыткін заходзіў да мяне 22 сакавіка а 17.30. Ён склаў так званы пратакол апытання, які наогул не з'яўляецца працэсуальным дакументам, - распавядае Барыс Вырвіч (на фота). - Вядома, я б мог абсалютна законна не адказваць на пытанні супрацоўніка міліцыі, аднак палічыў патрэбным гэта зрабіць, бо праваахоўнымі органамі пераследуецца грамадскі распаўсюднік газеты «Магілёўскі выбар» Валерый Вусік. Я з'яўляюся выдаўцом гэтай газеты, якая выдаецца накладам 299 асобнікаў у строгай адпаведнасці з Законам аб СМІ.

Аднак першае пытанне, якое задаў Сяргей Карыткін, мне падалося вельмі дзіўным. Участковага інспектара цікавіла, ці з'яўляецца Валерый Вусік сябрам Партыі БНФ. Давялося тлумачыць супрацоўніку праваахоўных органаў, што кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа належаць да ўсялякай палітычнай партыі, праграма і статут якіх адпавядае ягоным поглядам, гэта яго асабістая справа. Якое дачыненне маюць палітычныя погляды Валерыя Вусіка да пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні, наогул незразумела. Мяне гэта нават трохі рассмяшыла, таму што на працягу шэрагу гадоў спадар Вусік з'яўляецца прыхільнікам дзейнага кіраўніка дзяржавы, які мяркуе, што Аляксандр Лукашэнка не ведае аб тых шматлікіх парушэннях, якія дапускае мясцовая ўлада.

Пасля супрацоўнік праваахоўных органаў пачаў распытваць мяне пра тое, якім чынам і на якой падставе выдаецца газета «Магілёўскі Выбар», дзе знаходзіцца яе рэдакцыя і г.д. Я адказваў на яго пытанні, аднак нават гэтыя мае словы былі занесеныя ў пратакол апытання недакладна, я вымушаны быў яго выпраўляць. Больш за тое, пры складанні гэтага дакумента Сяргей Карыткін нават не азнаёміў мяне з маімі правамі і абавязкамі, што з'яўляецца грубым парушэннем заканадаўства. Няўжо супрацоўнікі Бялыніцкага РАУС не ведаюць, як выконваюцца элементарныя працэсуальныя дзеянні?».

Са слоў Барыса Вырвіча, у канцы пратакола-апытання ён пазначыў той факт, што пры складанні пратаколу інспектар Сяргей Карыткін не азнаёміў яго з правамі і абавязкамі пры дачы сведчанняў.

«Я таксама адзначыў той факт, што газета «Магілёўскі Выбар» выдаецца ў строгай адпаведнасці з Законам аб СМІ РБ і Канстытуцыяй краіны», - кажа Барыс Вырвіч.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках