1 траўня 2024, Серада, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомель накрыў новы цыклон: рух на дарогах абцяжараны

70

(Абноўлена - 22:00) 23 сакавіка ў Гомельскай вобласці прадаўжаюцца моцныя снегапады і снегавыя заносы.

Парывы ветру дасягаюць 15 - 18 метраў у секунду. Праз моцны вецер і снег утвараюцца снегавыя заносы, якія перашкаджаюць руху транспарту ў горадзе. Паводле прагнозаў, такое ж надвор'е захаваецца ў горадзе і на наступны дзень, паведамляе odsgomel.org.

Паводле інфармацыі на 22:00, прайсці і праехаць па Гомелі цяжка, дарогі па-ранейшаму застаюцца пад вялікім слоем снегу.

Як стала вядома «Комсомольской правде в Беларуси», у суботу скасавалі некаторыя рэйсавыя аўтобусы. Праз перамёты на трасах у Гомель немагчыма дабрацца з некалькіх гарадоў, у прыватнасці, з Лоева і Брагіна. Са словах відавочцаў, нават фурам даводзіцца разварочвацца і ехаць назад. Трасы абласнога значэння моцна замеценыя, не кажучы ўжо пра дарогі ўнутры раёнаў.

Як паведамляецца на сайце Гомельскага гарадскога выканкама, у сувязі з рэзкім пагаршэннем варункаў надвор'я ў горадзе касуюцца 23 і 24 сакавіка кірмашы.

Паводле інфармацыі onliner.by на некаторых дарогах Гомельскай вобласці рух таксама вельмі абцяжараны. У прыватнасці, на тэрыторыі Брагінскага і Хойніцкага раёнаў, а дакладней, на трасе Калінкавічы - Брагін - Камарын, моцныя перамёты, рух там не спынены, але моцна абцяжараны.

На гэтай дарозе сканцэнтраваная спецтэхніка, туды выехалі супрацоўнікі ДАІ, задзейнічана спецтэхніка сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Хуткасць на шматлікіх дарогах цяпер вельмі нізкая, інспектары просяць адмовіцца ад паездак за стырном у выходныя, пакуль будзе віраваць стыхія.

Паводле апошняй інфармацыі, на трасе М10 у раёне Рэчыцы ўведзенае часовае абмежаванне хуткасці. Хуткасць руху транспарту абмяжоўваецца да 50-70 км/г на ўчастку ад 112-га да 130-га кіламетра трасы М10.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках