1 траўня 2024, Серада, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеная выява нацыянальнага сцяга амаль стогадовай даўніны

29

Падчас рэстаўрацыі Купалаўскага тэатра ў Менску выяўлена амаль стогадовая выява бел-чырвона-белага сцяга.

Гісторыкі абмяркоўваюць незвычайную знаходку, якая сведчыць аб маральных памкненнях беларускага грамадства напярэдадні лёсавызначальнай падзеі 25 сакавіка 1918 года. Як паведамляе «Радыё Свабода», напярэдадні 95-га юбілею абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі старшыня

«Таварыства беларускай мовы» Алег Трусаў атрымаў цэлы мяшок старых папер, датаваных пачаткам ХХ стагоддзя, якія падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатра атрымалася выратаваць неабыякавым людзям. Сярод унікальных знаходак - выява бел-чырвона-белага сцяга на шэрым кардоне. Спецыялісты не выключаюць, што такія карткі выкарыстоўвалі падчас галасавання дэлегаты І Усебеларускага з'езда ў снежні 1917 года.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках