1 траўня 2024, Серада, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні прайшло шэсце памяці Каліноўскага

10

Беларусы Літвы адзначылі дзень памяці Кастуся Каліноўскага.

Як паведамілі арганізатары дня памяці сайту charter97.org, раніцай у Вільні адбылося набажэнства ў Свята-Троіцкай царкве. Службу вёў грэка - каталіцкі святар айцец Андрэй Крот.

А 15 гадзіне каля памятнага крыжа на Лукішскім пляцы адбыўся кароткі мітынг. Пасля гэтага беларусы з бел-чырвона-белымі сцягамі прайшлі шэсцем па праспекце Гедыміна.

Шэсце было дазволена ўладамі горада.

Дзень памяці беларускага героя Кастуся Каліноўскага праводзіцца ў Вільні з 2010 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках