3 траўня 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Растваральнікавы» бізнес: новыя схемы

48
«Растваральнікавы» бізнес: новыя схемы

Афіцыйны Менск можа паўтарыць «растваральнікавую» афёру, толькі ўжо з біядызелем.

«Хутчэй за ўсё, гэта будзе біядызель. Відавочна, што беларускі бок не ў стане выконваць дамовы, падпісаныя з Расеяй. У наяўнасці толькі бясконцыя абяцанні і пастаяннае імкненне цягнуць пабольш і жыць за чужы кошт», - заявіў расейскі палітолаг і эканаміст, намеснік дэкана факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі вышэйшай школы эканомікі пры ўрадзе Расеі Андрэй Суздальцаў у інтэрв'ю «Белорусско-российским новостям».

У студзені-лютым 2013 года Менск недапаставіў у Расею 350 тысяч тон бензіну і дызпаліва. Андрэй Суздальцаў лічыць, што гэтыя нафтапрадукты сышлі на еўрапейскі рынак.

«Гэта сапраўдны развод у духу дзевяностых. Уявіце сабе, што вам далі яблычныя саджанцы, зямлю для вырошчвання саду пры ўмове, што вы затым прадасце яблыкі па 100 рублёў за кілаграм. Аднак на суседнім рынку гэтыя яблыкі каштуюць у два разы даражэй. Шкада губляць такі куш. Вы прыходзіце да гаспадара саджанцаў і прапануеце купіць яблыкі па 199 рублёў. Атрымаўшы адмову, разводзіце рукамі, маўляў, мы хацелі, а вы самі не купляеце. Нешта падобнае было некалькі гадоў таму, калі пры стварэнні сумеснага прадпрыемства на базе Белтрансгаза і Газпрама беларускі бок запрасіў за 50 адсоткаў акцый вельмі неймаверную суму», - кажа Суздальцаў.

Разлічваючы атрымаць у гэтым годзе ад Расеі каля 23 мільёнаў тон сырой нафты, беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў стане яе перапрацаваць. Тым больш, што расейскія НПЗ у другім квартале стануць на рамонт. З трэцяга квартала беларускія ўлады пачнуць шантажаваць Маскву сумесным прадпрыемствам МАЗ-КамАЗ.

«Цалкам магчыма, так і будзе. Бо ўжо ў першым квартале Беларусь атрымала ад Расеі 7 млн. тон. У другім квартале расейскія НПЗ у большасці сваёй устануць на рамонт. Таму сваімі сіламі перапрацаваць належную колькасць сыравіны ў Расеі, не атрымаецца. У трэцім квартале кіраўніцтва Беларусі, напэўна, стане шантажаваць партнёраў сумесным прадпрыемствам МАЗ-КаМАЗ. Маўляў, выкананне дамоўленасцей будзе залежаць ад нафтапаставак. А магутнасцяў для перапрацоўкі ў беларускіх НПЗ хопіць», - адзначае палітолаг.

Фота з архіву

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках