Звольнены намеснік кіраўніка Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях
16- 25.03.2013, 11:05
У Беларусі зняты з пасады намесніка кіраўніка Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Жыгуліч.
Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна №196 ад 2013 года.
Жыгуліча вызвалілі ад займанай пасады за парушэнне закона РБ «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» з фармулёўкай «невыкананне абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай».
Фота: soyuz.by